суббота, 30 ноября 2019 г.

Маршрутамі прафесійнага развіцця, або Па слядах летняй моўнай школы


Адной з задач, што стаяць сёння перад сістэмай адукацыі, з’яўляецца падрыхтоўка здольных да рэфлексіі і аналізу прафесіяналаў, якія ўмела распрацоўваюць траекторыю свайго жыцця і эфектыўна ёй кіруюць. У гэтым кантэксце на першы план выходзяць уменні знаходзіць неабходную інфармацыю, вылучаць гіпотэзы, працаваць у камандзе, праяўляць ініцыятыву ў прыняцці рашэнняў, прагназаваць сітуацыю, інтэграваць сферы дзейнасці і многія іншыя soft skills. Гэтыя ўменні становяцца чаканымі вынікамі адукацыйнага працэсу, дасягненне якіх немагчыма без адпаведнай падрыхтоўкі настаўнікаў.  Далей

Комментариев нет:

Отправить комментарий